Giter VIP home page Giter VIP logo

Comments (15)

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024 1

Дадаў DOM node, узяў з артыкула «Умоўны рэндэрынг»:

Калі вы знаёмы з аб'ектна-арыентаваным праграмаваннем, вы можаце выказаць здагадку, што два прыведзеныя вышэй прыклады крыху адрозніваюцца, таму што адзін з іх можа стварыць два розныя «асобнікі» `<li>`. Але JSX элементы не з'яўляюцца «асобнікамі», таму што яны не маюць ніякага ўнутранага стану і не з'яўляюцца сапраўднымі вузламі DOM. Гэта лёгкія апісанні, як чарцяжы. Такім чынам, гэтыя два прыклады, на самай справе, *цалкам эквівалентныя*. [Захаванне і скідванне стану](/learn/preserving-and-resetting-state) падрабязна распавядае пра тое, як гэта працуе.

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024 1

to define | аб'явіць

Стайлгайд бунты прапануе вызначаць, а не абвяшчаць, спасылаючыся на Майкрасофт:
image

Таксама з пункту гледжання тэрміналогіі з’яўляюцца тэрміны define і declare. Трэба вызначыцца з гэтымі тэрмінамі разам: не проста як перакладаць, а як адрозніваць, і, мяркую, прайсціся па ўжо перакладзеных артыкулах і праглядзець, ці не паблытаныя гэтыя тэрміны там, а таксама ці правільна яны перакладзеныя, бо, па-мойму, у нас з гэтымі тэрмінамі зараз непарадак.

UPD: ёсць прапанова з твітэра: азначэнне і аб'яўленне

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024 1

Наконт define і declare.

Суша дае define як вызначыць: https://verbum.by/susha/define

А declare як аб'явіць: https://verbum.by/susha/declare

Значыць я, калі хутка вырашаў, недзе не туды глянуў. Сэнс "блізкі" ў нейкім родзе, але сапраўды трэба трымаць розніцу.

Як такая прапанова?:

Тэрмін Пераклад Заўвагі
define вызначыць\вызначэнне
declare аб'явіць\аб'яўленне

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024 1

Думаю што так, паколькі гідратацыя - гэта працэс, то яго можна правесці... Здаецца ёсць логіка нейкая

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024

Таксама на абмеркаванне: месцамі ўзгадваецца Strict Mode — не нейкі агульны рэжым са спісу рэжымаў, а канкрэтны набор паводзінаў, і ў арыгінале тэрмін падаецца як уласная назва. З аднаго боку, англамоўныя часта любяць пісаць з вялікай літары там, дзе мы пішам з маленькай, з іншага боку, канкрэтна ў гэтым выпадку я прапаную захаваць тэрмін як уласную назву і пісаць яго з вялікай літары: «Строгі рэжым».

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024

Таксама на абмеркаванне: месцамі ўзгадваецца Strict Mode — не нейкі агульны рэжым са спісу рэжымаў, а канкрэтны набор паводзінаў, і ў арыгінале тэрмін падаецца як уласная назва. З аднаго боку, англамоўныя часта любяць пісаць з вялікай літары там, дзе мы пішам з маленькай, з іншага боку, канкрэтна ў гэтым выпадку я прапаную захаваць тэрмін як уласную назву і пісаць яго з вялікай літары: «Строгі рэжым».

Наконт гэтага. Па спасылцы артыкул пра кампанент, яго наколькі я разумею ты не прапануеш перакладаць, але сам "рэжым" я думаю мае сэнс перакладаць

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024

мяркую, прайсціся па ўжо перакладзеных артыкулах і праглядзець, ці не паблытаныя гэтыя тэрміны там, а таксама ці правільна яны перакладзеныя, бо, па-мойму, у нас з гэтымі тэрмінамі зараз непарадак.

Маеш рацыю, трэба будзе прайсціся па сваіх перакладах пераглядзець. Там дакладна была блытаніна

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024

Наконт define і declare.

Выдатна, тады так і буду пісаць. Трошкі пазней паспрабую дабрацца да перакладзеных артыкулаў.

Strict Mode

Сам кампанент застаецца <StrictMode>, такія рэчы ў дакументацыі падаюцца наогул як кавалак кода, то і не змяняецца, але саму назву вось гэтага рэжыма, які гэты кампанент уключае, прапаную пісаць з вялікай літары, так.

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024

@bielarusajed Яшчэ памятаю часта сустракаў: to nest і nesting. Здаецца мы перакладаем гэта як "укладаць" і "укладзенасць". Згодны?

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024

Штосьці я абсалютна прапусціў камент, выбачай. Так, хай будзе ўкладзенасць.

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024

Але я падыму іншае пытанне. Тэрмін Hydration (у кантэксце SSR, link) мы перакладаем як «гідрацыя»?

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024

А хіба "гідратацыя" не будзе лепш гучаць?

І пытанне як у такім выпадку будзе гучаць "you need to hydrate it on the client."
"вам трэба гідратаваць\гідратацыіраваць на кліенце"?

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024

"Правесці гідрацыю"? Можна, канешне, прыдумаю і гідратацыю, але я проста гляджу таксама як яно і ў іншых мовах робіцца, адтуль гідрацыю і дастаў

from be.react.dev.

zubialevich avatar zubialevich commented on May 5, 2024

Я паглядзеў хутка іншыя JS фрэймворкі і там бачу "гідратацыя"...
https://angdev.ru/angular/hydration/
https://v3.ru.vuejs.org/ru/guide/ssr/hydration.html
https://ru.legacy.reactjs.org/docs/hooks-reference.html

https://es.react.dev/reference/react-dom/hydrate

Нават у іспанскай hidratación

from be.react.dev.

bielarusajed avatar bielarusajed commented on May 5, 2024

Добра, хай тады будзе так. Які тады будзе дзеяслоў? Ці таксама "правесці гідратацыю"?

from be.react.dev.

Related Issues (4)

Recommend Projects

  • React photo React

    A declarative, efficient, and flexible JavaScript library for building user interfaces.

  • Vue.js photo Vue.js

    🖖 Vue.js is a progressive, incrementally-adoptable JavaScript framework for building UI on the web.

  • Typescript photo Typescript

    TypeScript is a superset of JavaScript that compiles to clean JavaScript output.

  • TensorFlow photo TensorFlow

    An Open Source Machine Learning Framework for Everyone

  • Django photo Django

    The Web framework for perfectionists with deadlines.

  • D3 photo D3

    Bring data to life with SVG, Canvas and HTML. 📊📈🎉

Recommend Topics

  • javascript

    JavaScript (JS) is a lightweight interpreted programming language with first-class functions.

  • web

    Some thing interesting about web. New door for the world.

  • server

    A server is a program made to process requests and deliver data to clients.

  • Machine learning

    Machine learning is a way of modeling and interpreting data that allows a piece of software to respond intelligently.

  • Game

    Some thing interesting about game, make everyone happy.

Recommend Org

  • Facebook photo Facebook

    We are working to build community through open source technology. NB: members must have two-factor auth.

  • Microsoft photo Microsoft

    Open source projects and samples from Microsoft.

  • Google photo Google

    Google ❤️ Open Source for everyone.

  • D3 photo D3

    Data-Driven Documents codes.